Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 16)Мыш карэгуе наш сапог (частка 1/3)Нарэшце вярнуўся Мыш …

*

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 16)
Мыш карэгуе наш сапог (частка 1/3)


Нарэшце вярнуўся Мыш з Р(ыгорам).

– Кусь, звяжыся з Д(жонам) – будзем працаваць па будынку, – сказаў мне Мыш.

Пасля таго, як наш разлік сапага падцвердзіў гатоўнасьць працаваць, Мыш сказаў нам:
– Заставайцеся тут. Я буду карэгаваць агонь.

– Я з табой! – не пагадзіўся Р(ыгор) і пайшоў услед за Мышом.

Справа ў тым, што Мыш знайшоў месца на скрыжаванні дарог з якога праглядаўся на прамой бачнасьці будынак з рускімі.

Гэта было вельмі небяспечна, улічваючы тое, што, па нашым дадзеным, убудынку сядзеў не толькі куляметчык, але і снайпер.

Я недаўна даведаўся ад Р(ыгора) падрабязнасьці: Мыш знайшоў скрыжаванне з якога праглядаўся будынак з рускімі. Калі вылятаў снарад, Мыш уставаў на скрыжаванні ў поўны рост, то праз бінокль карэгаваў агонь сапага. Яму дазваляў гэта рабіць прасвет між дамамі. Пасля Мыш прысядаў і даваў новую карэктыроўку нашаму сапагу ўжо не ў зоне прамой бачнасьці да рускіх.

Ад таго месца дзе стаяў пікап, Мыша мы не бачылі.

Стары рыжы сабака ў ашэйніку прабег міма прыхрамваючы. Ен нават не звярнуў на нас увагі.

Кароткае бахмуцкае зацішша, якое цягнулася не больш гадзіны, скончылася. І звычайныя гукі франтавога горада (на відэа) занялі свае месца ў навакольным асяроддзі: вось над намі са свістам праляцеў снарад. Праз некалькі секунд данесся гук ягонага разрыву. Вось недзе застракатаў кулямет. Чуліся гукі стралковага бою. А вось зараз выплюнуў міну недзе побач з намі ўкраінскі мінамет.

Менавіта такім быў звычайны фон Бахмута ў тыя месяцы.