Хто дзе
04 студзеня 2023-га, Бахмут.
У гэты дзень мы не падтрымлівалі агнем групу Ваўкалака. Мы вельмі жадалі гэтага і меркавалі, што з самага ранку наш разлік накіруюць на пазіцыю сапага для працы.
Планаваўся штурм расейскіх пазіцый групай Ваўкалака сумесна з украінскімі памежнікамі, якія трымалі абарону ў раёне пажаркі (штурма не адбылося). Адначасова рускія не пакідалі спробы ўзяць пажарку штурмам.
Камандаванне “Волата” вырашыла па-іншаму:
– у мяне і ў Воскара выдаўся дзень адпачынка;
– а Д(жона), Ваяра і Б(учу) яшчэ вечарам адправілі на тры дні ў бахмутскую шматпавярхоўку на нулі. Іх задачай было прыкрываць двух снайпероў, якія адтуль працавалі па рускім.
Я скарыстаўся вольным днем, каб “прагуляцца” па Бахмуту. Дакладней я з задавальненнем прыняў прапанову прэс-службы палка ў асобе яе баявога карэспандэнта О(мана) запісаць інтэрв’ю з мэтай паказаць у што ператварыўся Бахмут з-за расейскай навалы. (Наш камандзір ПТРК, убачыўшы той ролік, толькі заўважыў: “Кусь, калі ты ўсе паспяваеш?” – не вельмі ен любіў медыя).
Воскар застаўся на базе ў склепе Часовага Яра (калі не памыляюся).
Групу Ваўкалака ў той дзень мы не падтрымлівалі агнем.
Шкада…