Бахмут. Люты.
Працоўныя будні
аповед 19
“СмЭрць рашыстам”
Гэта адбылося 8 лютага 2023 у Бахмуце на пазіцыі “Жыгуль”.
Сёння сонечны зімовы марозны дзень. У нас перапынак у працы. Сядзім на рацыі ў гатоўнасьці прыняць і выканаць каманду весьці агонь па даведзеным каардынатам.
Бача, які не мог уседзець без справы, знайшоў на падворку ліст металу. У доме ўзяў блакітную крэйду і напісаў ёй на металёвым лісце фразу: “СМЭРЦЬ РАШЫСТАМ”.
– Кусь, сфатаграфуй мяне на памяць для ўнукаў як я біў рашысцкіх акупантаў, – звярнуўся да мяне Бача.
Я сфатаграфаваў яго ля заражанага і наведзенага сапага. А пасля ў разбітым вакне дома на падворку якога знаходзілася наша пазіцыя.
Ваяр у гэты час знаходзіўся ў склепе – грэўся каля буржуйкі, ды й там спакайней было і не мялькаеш перад магчымымі дронамі-выведнікамі ворага. (У тыя часы прымяненне FPV дронаў яшчэ не было так пашырана як паўгадамі пазней).
Ваяр вылез з ямы пад “жыгулём” пасмаліць цыгарэту і ўбачыў размешчаны ў вакне дома металёвы ліст з надпісам “СМЭРЦЬ РАШЫСТАМ”. На сцяне сарайчыка таксама было напісана “Жыве Беларусь! Слава Украіне!”
Ён ацаніў гэта як дэмаскіроўку пазіцыі, якая пагражала ўсім нам быць вылічанымі і накрытымі агнём варожай артылерыі.
Бача атрымаў пад хвост і вымушаны быў сцерці свае надпісы. На той момант у мяне было спачуванне да Бачы. Хаця Ваяр і меў рацыю.
(На фота: Бача з надпісам. Бахмут, пазіцыя “Жыгуль”, 8 лютага 2023)