СПГ-9. Воскар-наводчык (аповед 1 з 2)
“Як і калі пасылаць мусароў”
(частка 1)
6 студзеня 2023-га, Бахмут. Ішоў мокры снег. На зямлі ён не ляжаў – адразу таяў.
Д(жон), Ваяр і Б(уча) трэці дзень прыкрывалі ўкраінскіх снайпераў на 9-ціпавярхоўцы ў Бахмуце. Таму на нашу пазіцыю сапага Г(ідра)-2 мы выехалі без іх.
Я выконваў сваю звычайную ролю – планшэтыста. Воскар стаў наводчыкам (замест Ваяра). У падмогу нам далі двух хлопцаў, якія ніколі раней не працавалі з сапагом: Р(оў) і Б(уры). У іх абавязкі уваходзіла дапамагаць нам з пераносам зброі і снарадаў, а таксама перазаражаць сапог.
Выставіўшы СПГ-9 у бок запланаванага сектара працы, мы схаваліся ад вачэй варожых дронаў у будынку былой дрэваапрацоўчай майстэрні. Там яшчэ стаяла пара станкоў. Распаліўшы вогнішча ў металёвым вядры, каб сагрэцца, мы сталі чакаць каманду па рацыі.
Колькі чакалі дакладна не скажу. Мо некалькі гадзін. Караталі час за размовамі “ні аб чым”. Я зняў пару кароткіх відэа, дзякуючы якім, магу сення аднавіць урыўкі з тых размоў:
“Бляха, Кусь, если тебя поймают (рускія з тэлефонам) весь полк Калиновского (здадуць)”, – паўсур’езна-паўжартліва сказаў Р(оў), калі я, каментуючы, здымаў як хлопцы рвуць картон і кідаюць яго ў вядро, каб падтрымаць агонь.
(На фота: Воскар і Кусь грэюцца ў вогнішча, Бахмут, 06.01.2023-га)