Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

“Почему ты на русском говоришь? Учи литовский! Я таких как ты убиваю!”Гэта гісторыя адбылася сёння, …

*

“Почему ты на русском говоришь? Учи литовский! Я таких как ты убиваю!”

Гэта гісторыя адбылася сёння, 11 сакавіка 2024-га, у раёне Белага маста ў Вільні. Распавядае 13-цігадовая дзяўчынка:

“Нашы хлопчыкі, аднакласнікі, яны проста гулялі ў баскетбол.

Яны нікога не чапалі, яны проста гулялі ў баскетбол ля Белага мосту. Мы іх убачылі, паздароўкаліся з імі і пайшлі сядзець каля скейт-парку на лавах. І мы бачым, як да іх падыходзяць тры мужыка, якія размаўлялі і па-літоўску і па-расейску. Адзін з іх быў з літоўскай “Пагоняй” на чырвоным сцягу на плячах. Ім 25 гадоў можа якіх. Але я б дала ім болей, бо яны прам здаровыя, ну, яны насамрэч ударыць маглі, забіць.

Мужыкі падазвалі хлопчыкаў і ўзялі Э(дгара) вось так вось за шыю.

Пачынаюць запытваць у яго: “Откуда у тебя шорты?”
“У меня из Китая”, – адказаў хлопец па-руску.
Мужыкі пачынаюць на яго казаць:
“Почему ты на русском говоришь? УЧИ ЛИТОВСКИЙ”.

М(атвей) пачынае Э(дгара) абараняць.
Мужыкі ў яго запытваюць: “Откуда ты?”
Ён кажа: “С Беларуси”.

Яны яго бяруць і пачынаюць казаць:
“Я ТАКИХ КАК ТЫ УБИВАЮ. Ты свалил из своей Беларуси. Уезжай обратно. Чего ты тут забыл”.

Потым яны дакапаліся да нашага аднакласніка М(іколы), што ён усміхаецца. Я не ведаю дакладна што яны запыталі, бо нас побач не было (мы толькі бачылі, але хлопцы потым распавялі), маўляў:
“Чего ты лыбишся?”

Але М(ікола) па-літоўску загаварыў і яму нічога не было.

Потым мужыкі падазвалі хлопчыкаў, якія побач гулялі ў баскетбол. Мы гэта прам бачылі. Я не ведаю (нават нашы хлопчыкі не ведаюць), што яны ў іх запыталі і з-за чаго да іх дакалупаліся. Але мы бачылі, што яны (хлопчыкі) рэзка пабеглі і за імі гэты мужык са сцягам.

Але ён іх не дагнаў і тыя проста збеглі. Яны збеглі я не ведаю куды. Тыя хлопчыкі былі літоўцамі.

Потым яны разышліся. То бок нашыя аднакласнікі пайшлі далей гуляць. Яны (тры мужыка) падымаюцца ўверх на Белы мост па прыступках, бяруць нейкага хлопчыка нічога не кажучы. І проста ў твар кулаком – гэты, самы здаровы.

Проста ў твар кулаком. І сыходзяць.

А не! Яны не сыходзяць. Мы сядзім. То бок мы глядзім. Да нас падыходзіць Г(ена), які гэта ўсё бачыў. То бок да яго не дакапаліся. Ён проста там стаяў. Хлопцы казалі, што тыя мужыкі былі вельмі п’янымі. І Нам Г(ена) пачынае ўсё распавядаць. І мы бачым, як стаяць гэтыя мужыкі і глядзяць на нас. Вось менавіта ў наш бок.

А ў нас ёсьць дзяўчынка С(оня) і яна мулатка.

То бок яна… ну бачна, што яна цёмнаскурая такая. Ну яна цямней за нас па скуры. І яны проста пачынаюць ісьці ў наш бок і нам таксама стала страшна. Мы пачынаем сыходзіць.

Мы пачынаем бегчы, бо нам стала насамрэч страшна. І мы бачым, як С(оня) сзаду, яна сзаду ўсіх нас была, і яна кажа: “Пачакайце мяне – яны бягуць!” Яны ў абход беглі. Яны былі з аднаго боку Белага маста, мы – з іншага.

Мы забеглі ў “Caffein”. Селі каля вакна, якое выходзіць на баскетбольныя пляцоўкі і на дарогу менавіта, што на Белым мосце. І мы бачым, як на гэтай дарозе стаяць гэтыя мужыкі і глядзяць прама на С(оню)!

Яны проста… С(оня) з намі сядзела ў “Caffeinе”. Мы былі каля касы і яны б нам нічога не зрабілі, нават С(оні) той жа. Да нас бы нават не дакапаліся б неяк. Яны проста стаяць і на нас глядзяць. То бок яны хвіліны дзве пастаялі, паглядзелі і спусціліся зноў на ігравую пляцоўку.

Да нас прыходзяць хлопчыкі і пачынаюць з намі быць, бо нам страшна. Мы разам усе пачалі хадзіць.

І мы бачым, як уся баскетбольная пляцоўка і ўвесь скейт-парк збягаюць проста ў ЦУП. Там было чалавек 50: з баскетбольнай пляцоўкі чалавек 30 і са скейт-парку, ну, чалавек 15. І ўсе проста бяруць свае рэчы і пачынаюць збягаць. Гэта дзеці былі. Ну, ім нават па гадоў 11-12 там мінімальна якія маглі быць нават у скейт-парку тым жа. Яны проста пачынаюць збягаць у ЦУП. Бяруць свае самакаты, скейты і проста збягаюць. Мы не бачылі, што на нізу (на пляцоўцы) адбывалася.

Потым мы бачым, як прыязджае тры машыны паліцыі да ЦУПа. Мы выходзім з “Caffeinа”. Мы ўжо не баяліся, бо тут ужо паліцыя была. І проста за паліцыяй хадзіла чалавек 50 можа – усе, хто быў у скейт-парку і на баскетбольнай пляцоўцы і мы таксама (працяг ніжэй)…