СПГ-9. Размовы ля вогнішча (аповед 6)Размова пятая: Сала ў вогнішчы”Блин! Ааа!… Сало!” – усклікнуў…

СПГ-9. Размовы ля вогнішча (аповед 6)
Размова пятая: Сала ў вогнішчы


“Блин! Ааа!… Сало!” – усклікнуў я, калі ветка з маім салам-хлебам абгарэла і проста ляснулася ў чырвонае вуголле. Я пачаў тыкаць абрубкам сваёй абгарэўшай веткі ў вуглі. Хлеб накалоў адразу, але з салам не выходзіла – кончык маёй абгарэўшай веткі быў не дастаткова гостры.

“Дай я, бл*дь, стой!” – пачаў дапамагаць мне Д(жон) і лёгка нашампурыў шматок сала вострым канцом сваёй неабгарэўшай веткі.

“Ааа, клас!” – падзякаў я.
Ваяр: “Уголёк смахни”
Кусь: “Не, нармальна”
Д(жон): “А дзе мой нож дзеўся? Дай, Б(уча), нож”
Б(уча): “Трымай!”
Кусь: “А куды пакласьці? А на крышку – вось на ту крышку!”
Д(жон): “Так сейчас у руки возьмеш”

“Блін, у мяне ўжо асмолак (хлеба)… Не, хлеб нармальна поджарілся” – сказаў я, аглядаючы свой кавалак хлеба на ветцы.

Пасля гэтага мы з задавальненнем і асалодай пачалі есьці кожны сваё смачнае пражаранае на вогнішчы сала з хлебам.