Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Тэлефанаваў Ваяру ў Варшаву, Воскару і Б(учы) на фронт ва Ўкраіну. Хацеў з іх дапамогай прыгадаць дл…

*

Тэлефанаваў Ваяру ў Варшаву, Воскару і Б(учы) на фронт ва Ўкраіну. Хацеў з іх дапамогай прыгадаць для сваіх аповядаў падзеі пачатку лютага 2023-га ў Бахмуце, якія, нажаль, час паступова выцясняе з памяці.

(У хлопцаў, як аказалася, тая ж бяда).

Пачаў шукаць фота і відэа з Бахмута пачатку лютага 2023-га, каб нагадаць самому сабе падзеі і храналогію нашых баявых задач.

Выпадкова натыкнуўся на свае вершы 20-цігадовай даўніны. Большасьць з іх па-расейску. Адзін верш асабліва прывабіў да сябе маю ўвагу. Ён называецца “About death” (“Аб смерці”).

У мяне былі думкі пра смерць у падлеткавым узросьце. Але я яшчэ тады зрабіў для сябе высновы, што пачуццё самазахавання ў мяне добра працуе і для таго каб скончыць жыццё самагубствам мне трэба ўздзеянне ВЕЛЬМІ моцных фактараў. Я нават дагэтуль не ведаю наколькі моцнымі яны павінны быць.

Як бы там ні было, але верш атрымаўся досыць глыбокім і “дарослым”, на мой погляд. Бо адгукаецце мне і сёння думкамі і пачуццямі, перададзеннымі ў ім.

У вершы ёсьць радкі, з якімі у мяне сённяшняга, адразу ўзніклі асацыяцыі:

Кто-то умирает во сне
(успомніў пакойную бабулю сваёй былой жонкі, якую я нават так ніколі і не пабачыў. Яна памерла ў сне. Памерла напярэдадні юбілея свайго мужа. Проста лягла спаць і не прачнулася. Добрая смерць, на мой погляд)

Кто-то гибнет во имя идей на войне
(узгадаў “Г(ідру)”, фота якога з Бахмута пачатку лютага 2023-га трапіла мне на вочы перад вершам. Г(ідра) загіне 7 кастрычніка 2023-га пад Купянскам падчас прылету расейскага снараду на пазіцыю СПГ-9)

Кто-то просто так гибнет
(перад вачыма намалявалася карціна гібелі Лешага (Віктара Савіча), які вярнуўся з вайны летам 2022-га і выпадкова загінуў 9-га кастрычніка 2023-га пад Вільняй у ДТП з фурай, якая не заўважыла яго ў цемры каля зламанай машыны, што стаяла на абочыне. Карціну, тую я ніколі не бачыў. Яе намалявала мая фантазія па факту здарэння).

(На фота: Г(ідра) падчас знаходжання ва ўкрыцці ад расейскага абстрэлу. Бахмут, 3-га лютага 2023-га)