Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Люты. Бахмут.Зачахляем сапог.(аповед 7)(частка 2)Сонца садзілася за неакупаванай часткай Украіны. Пе…

*

Люты. Бахмут.
Зачахляем сапог.

(аповед 7)
(частка 2)

Сонца садзілася за неакупаванай часткай Украіны.

Першыя паверхі пяціпавярховак пачыналі хавацца ў цень. У той момант, калі верхнія з іх былі ўсё яшчэ афарбаваны ружовымі водблескамі заходу.

Наш сапог самотна стаяў на асфальце пад раскідзістымі лапамі па-зімняму голага дрэва. Снега ля сапага не было.

Пары ветак-лап не даставала ў яго – Б(уча) спілаваў іх, каб не заміналі працаваць з нашай зброі.

Гэта быў ябланевы сад. Які калісьці быў пасаджаны на тэрыторыі прадпрыемства.

Наш будынак-укрыццё знаходзіўся метрах у 40 ад сапага.

Пярэдняя нага сапага была прыціснута да зямлі старой гумавай пакрышкай ад грузавіка. Дадаткова, для надання вагі, унутр яе мы ўсунулі стары керамічны ўмывальнік. Ля задніх ног былі пакладзены кавалкі бетона.

Прыкладна па цэнтру станіны на асфальце ляжаў кавалак цэглы – ён абазначаў месца па якому мы з Г(ідрай) разлічвалі каардынату пазіцыі і затым па ёй выстаўлялі сапог.

Перыядычна з боку лініі фронта даносіліся чэргі стрэлаў з аўтаматычнай зброі, якія змяняліся гукамі выхадаў снарадаў і мін то з нашага (украінскага) боку, то з боку рускіх. Праз колькі секунд пасля выхаду абавязкова даносіўся гук разрыву.

Па нам не працавалі. Рвалося недзе наводдаль.

(на фота: сапог на пазіцыі, Бахмут, 3-га лютага 2023)