Калі я выпадкова станаўлюся сведкам дыскусіі з пытаннем:”я не понимаю ваших вопросов, поясните пожал…

Калі я выпадкова станаўлюся сведкам дыскусіі з пытаннем:

я не понимаю ваших вопросов, поясните пожалуйста, конкретно:
1) что вы имеете в виду под “освобождением Беларуси”

Я мімаволі ўклініваюся ў дыспут і адказваю так:

Спачатку трэба зразумець на якім падмурку знаходзяцца суразмоўцы. А ўжо потым весьці дыскусію што азначае “вызваленне Беларусі”.

Для кагосьці Беларусь засталася толькі ў замежжы, а сапраўдная – страчана.
Для кагосьці – вольнай Беларусь можа быць толькі з расеяй.

А для беларуса – вольная Беларусь – гэта ўмоўны Кусь, які можа валюхастым крокам шпацыраваць па роднаму гораду Баранавічы і з дарагой душой дыхаць вольным паветрам.