Для мяне як беларуса тое, што лукашэнка даў дазвол на выкарыстанне беларускай зямлі для нападу расеі…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Для мяне як беларуса тое, што лукашэнка даў дазвол на выкарыстанне беларускай зямлі для нападу расеі на Украіну, была абраза. Гэта быў другі плявок у твар ад рэжыма лукашэнкі.

Я ўдзячны лёсу, што я быў знаёмы з такімі людзьмі як Павел Волат, як Брэст, як Мыш, іншымі хлопцамі, якія загінулі.

Я лічу, што мова – гэта зброя.

Беларуская мова – гэта зброя, якая абараняе нашу беларускую нацыю ад знішчэння. І таму я выкарыстоўваю гэту мірную зброю ў паўсядзённым жыцці.

Беларусь будзе вольнай.