Еўракамісія выдаткуе €25 мільёнаў на падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці.
Візавая праграма МЗС Чэхіі «Грамадзянская супольнасць» цяпер працуе і для Беларусі. Першыя беларускія студэнты ўжо атрымалі доўгатэрміновыя візы з мэтай навучання ў Чэхіі.
Полк Каліноўскага аб’яднаўся з КіберПартызанамі i падрыхтаваў план комплексных дзеянняў па вызваленнi Беларусі ад рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі.
У Осла адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. Замест палітзняволенага Алеся Бяляцкага яе атрымала яго жонка.
Адну сцяну ў Нобелеўскім цэнтры прысвяцілі беларускім, расійскім і крымскататарскім палітвязням.
Пра Алеся Бяляцкага выйшлі дзве новыя кнігі.
Беларуская праваабаронца Вольга Гарбунова атрымала прэмію Front Line Defenders.
На Форуме вольнай журналістыкі рэпарцёру Алегу Груздзіловічу ўручылі прэмію «Надзея Свабоды».
Беларускі паэт і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч атрымаў Медаль Падзякі Еўрапейскага Цэнтру Салідарнасці ў Гданьску.
Беларускі дакументаліст Андрэй Куціла атрымаў гран-пры на фестывалі ў Польшчы за фільм «Кветкі не маўчаць» аб падзеях 2020 года ў Беларусі.
Пераможцам беларускага конкурсу “Паўночнага ззяння” стала дакументальная карціна Сашы Кулака “Мара”, прысвечаная падзеям 2020 году.
Гаспадар хутара Камарышкі з Астравеччыны Аляксандр Дарашэвіч атрымаў міжнародную экалагічную прэмію.
У спіс спадчыны ЮНЭСКА ўключана саломапляценне Беларусі.
У Беларусь вярнулі 24 арыгінальныя культурныя каштоўнасці.
Тры беларускія буслянкі ўвайшлі ў топ-10 самых вялікіх гнёздаў белых буслоў у Еўропе.
Новае выданне «Новай зямлі» Якуба Коласа — шэдэўра айчыннай літаратуры, першага беларускага рамана ў вершах —выйшла ў выдавецтве «Папуры».
Серыя «Кнігі бяз літар» беларускай інтэрнет-бібліятэкі Kamunikat папоўнілася адразу трыма новымі аўдыякнігамі.
У самым цэнтры Вільні адкрываецца новая крама беларускай сімволікі.
Беларусы Беластока адкрылі «Новую зямлю». Гэта — новая беларуская прастора для розных беларускіх арганізацый, ініцыятыў і актывістаў.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!