Кожны сапраўдны беларус абавязаны ведаць і паважаць беларускую мову, размаўляць і нават думаць на ёй. Літаратурная беларуская мова вар’яцка прыгожая, гучная, ад яе вее дабрынёй і чысцінёй.
Чаму зараз мы, беларусы, не гаворым на сваёй роднай мове? Чаму так мала чулі пра беларускую літаратуру і беларускіх аўтараў? У гэтага ёсць мноства гістарычных прычын.
У 20-30-х гадах людзей арыштоўвалі толькі за тое, што яны дома ці на вуліцы размаўлялі па-беларуску. Афіцыйная колькасць ахвяр, расстраляных з 29 па 30 кастрычніка 1937 года дасягае 132 чалавекі, аднак ахвяр можа быць і больш. Расстрэлы доўжыліся яшчэ да сярэдзіны 1938 года – знішчалі дзеячаў навукі, гісторыкаў, медыкаў.
Беларуская літаратура, мова і ідэнтычнасць былі растаптаны. Гэта самы сапраўдны культурны генацыд, ад якога наша культура не акрыяла да гэтага часу.
Лукашэнка за 28 гадоў знаходжання ва ўладзе на беларускай мове выступаў лічаныя разы і, больш за тое, вядомы даволі абразлівымі выказваннямі у яе адрас. Чаму лукашэнка ўвесь час абараняе «вялікую рускую мову» пад рознымі падставамі і цісне беларускую, вы даведаецеся ў нашым новым выпуску на You-tube канале: https://youtu.be/IHmsQGWzCao
Адраджаць мову вельмі складана, але, магчыма – галоўнае пажадаць. Трэба пачаць з сябе!
Уступайце ў Рабочы Рух і распавядайце пра нас
сваім родным і знаёмым, аб’яднаўшыся, мы зможам перамагчы дыктатарскі рэжым, пабудаваць выдатную Беларусь і зможам ЛЮДЗЬМI звацца!