Беларуская дыяспара Беластока правяла акцыю да 103-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну

Вольны Захад інфа

26 лістапада беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю прысвечаную 103 ГАДАВІНЕ СЛУЦКАГА ЗБРОЙНАГА ЧЫНУ (Дзень Герояў).


На гарадскім пляжы Дайліды беларусы Беластока разгарнулі бел-чырвона- белыя сцягі, а таксама партрэты беларусаў, забітых лукашэнкаўскай бандай, беларусаў, якія загінулі ў змаганні за Украіну, беларускіх палітвязняў Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца і іншых.

Беларусы Беластока ушанавалі герояў, якія памерлі, каб жыла наша Беларусь.

Некалькі асобаў традыцыйна на знак салідарнасці выкупаліся ў халоднай вадзе ў падтрымку смелых беларусаў, якія за свае палітычныя перакананні знаходзяцца ў зняволенні.

Мужныя беларусы, мы з вамi!

Слава беларускім героям!
Свабоду палітвязням!
Жыве Беларусь


#МыРазам