
21 лістапада 1926 году ў Віцебску адкрыўся Другі Беларускі дзяржаўны тэатар — сёньняшні Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа.
Першым дырэктарам тэатру быў Мікола Красінскі, які нядаўна пераехаў зь Вільні, дзе быў адным з арганізатараў Беларускай драматычнай майстроўні. У 1930-м Красінскага арыштавалі ў справе «Саюзу вызваленьня Беларусі».
У жніўні 2020 году коласаўцы выйшлі на прыступкі тэатру з плякатамі ў падтрымку калегаў-купалаўцаў.
У лістападзе 2021 году ўлады адразу пасьля прэм’еры забаранілі пастаноўку «Ціль», у якой прагучала фраза «Жыве Фляндрыя!» Неўзабаве пасады страцілі кіраўнікі тэатру і некалькі актораў.
Спэктакль да стагодзьдзя тэатру ставіць рэжысэр, запрошаны з Масквы.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 20 лістапада чытайце на сайце Свабоды