Сёння мы адкрылі і асвяцілі памятную шыльду на надмагіллі Яна Цеханоўскага — аднаго з арганізатараў …

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні ##Царква #Царква

Сёння мы адкрылі і асвяцілі памятную шыльду на надмагіллі Яна Цеханоўскага — аднаго з арганізатараў беларускай адукацыі ў Заходняй Беларусі

На Свята-Ефрасіннеўскіх (Ліпаўскіх) могілках у Вільні адбылося адкрыццё і асвячэнне памятнай шыльды на надмагіллі Яна Цеханоўскага (1888–1938) — беларускага педагога, аднаго з арганізатараў і першага дырэктара Навагрудскай беларускай гімназіі.

Памятную шыльду асвяціў айцец Георгій. Падчас цырымоніі выступіў таксама Вадзімір Заранкін — старшыня Рады Асацыяцыі беларускіх бацькоў у Літве, якая падтрымала ініцыятыву і дапамагла фінансава і інфармацыйна з вырабам шыльды.

Ян Цеханоўскі нарадзіўся 30 сакавіка 1888 года ў вёсцы Якімаўка (цяпер Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці). У 1921 годзе быў арыштаваны польскімі ўладамі за беларускую нацыянальную дзейнасць. Пасля вызвалення пераехаў у Наваградак, дзе стаў першым дырэктарам беларускай гімназіі, выкладаў беларускую літаратуру і французскую мову.
Пад яго кіраўніцтвам гімназія стала адным з важных цэнтраў беларускамоўнай адукацыі ў міжваеннай Заходняй Беларусі.
5 кастрычніка 1937 года Ян Цеханоўскі памёр ад інфаркту пасля збіцця польскімі хуліганамі, падбухторанымі польскай адміністрацыяй. Яго пахавалі ў Вільні. Побач спачывае яго жонка Ксенія Баландовіч, якая таксама выкладала ў Навагрудскай беларускай гімназіі.

У Вільні з ініцыятывы беларускай праваслаўнай парафіі дзейнічае супольнасць валанцёрак, валанцёраў, даследчыц і даследчыкаў, якія вывучаюць беларускія пахаванні, адшукваюць забытыя магілы, даглядаюць іх і збіраюць звесткі пра пахаваных тут беларусаў і беларусак.

Да гэтай працы далучылася і Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве, якая падтрымала ўшанаванне памяці Яна Цеханоўскага.

Дзякуй таксама ўсім, хто сёння далучыўся да нашай ініцыятывы і ўзяў удзел ва ўсталяванні і асвячэнні памятнай шыльды ў гонар выбітнага беларускага дзеяча.


Вы можаце падтрымаць нашу дзейнасць ахвяраваннем, скарыстаўшыся адным са спосабаў ніжэй.

Банкаўскі рахунак:

IBAN: LT667300010191071990
VILNIAUS
Атрымальнік:

APREIŠKIMO ŠVČ. DIEVO GIMDYTOJAI KRIKŠČIONIŲ ORTODOKSŲ PARAPIJA
„Swedbank”, AB
SWIFT-код: HABALT22
У прызначэнні плацяжу пазначайце:
Auka


Таксама падтрымаць нас можна праз іншыя платформы:

Patreon — для бяспечных ахвяраванняў з Беларусі.
PayPal — толькі для ахвяраванняў з-за мяжы.