Беларусы Шчэціна сабраліся ў нядзелю, каб падтрымаць палітвязьняў ды прыгадаць пра славуты берасцейс…

Вольны Захад інфа

Беларусы Шчэціна сабраліся ў нядзелю, каб падтрымаць палітвязьняў ды прыгадаць пра славуты берасцейскі карагод.

6 гадоў таму берасцейцы, нязгодныя з вынікамі “выбараў”, зладзілі карагод на скрыжаванні бульвара Шаўчэнкі і праспекта Машэрава.
Каб разагнаць безабаронных людзей, іх пачалі паліваць вадой, пасьля хапаць і затасківаць ў міліцэйскія машыны.
Гэта яшчэ адна гісторыя пра тое, як рэжым спужаўся мірных пратэстаў.
Тым удзельнікам карагоду, каго затрымалі ці апазналі пасьля па відэа, далі за гэткую форму пратэсту 3-4 гады. Частка людзей змагла, аднак, з’ехаць.
Рэжым, які баіцца карагодаў, наканаваны памерці, саступіць месца новай, дэмакратычнай краіне.

Жыве Беларусь!