З 25 дэдлайнаў на гэты тыдзень (усе тут) амаль палова прыпадае на аўторак Сёння, 14 верасня, закрыва…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

З 25 дэдлайнаў на гэты тыдзень (усе тут) амаль палова прыпадае на аўторак

Сёння, 14 верасня, закрываюцца 6 магчымасцяў. А 15 верасня зачыняецца адразу 12:
European Crafts Alliance — кантракт на даследаванне знікаючых рамёстваў Еўропы, бюджэт да 16 347 EUR;
Embassy of Foreign Artists — тры месяцы ў Жэневе з архівамі міжнародных арганізацый, 1400 CHF у месяц;
Art Omi — рэзідэнцыя ў штаце Нью-Ёрк, падача платная;
WATCH DOCS — фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека прымае фільмы.

→ Асобна:
Анлайн-школа фатаграфіі прымае заяўкі ад #фатографы(-кі) з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. 12 сесій, індывідуальныя сустрэчы і выплата на палявую працу.
Traverse Vidéo 2027 чакае заяўкі менавіта ад беларускіх аўтараў(-ак) відэаарту.

17 верасня — набор экспертаў(-ак) Skopje 2028;
18 верасня — майстэрня трансфармацыі турэмнага досведу ў Варшаве для жанчын і небінарных людзей, якіх закранула зняволенне;
19 верасня — DAS MINSK, кулінарная рэзідэнцыя ў Патсдаме (1000 EUR у месяц, кватэра і дапамога з уездам у Германію);
20 верасня — гукавая рэзідэнцыя Titanik A.i.R. у Турку і Time for (S) Heroes.

Шукаць больш магчымасцяў з дэдлайнамі на новым тыдні на sekktor.online

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!