#Слоўнічак: ПАЛЬЦЫ
У кароткую эпоху „беларусізацыі“ 1920-х гадоў беларускія мэдыкі для анатамічнай тэрміналёгіі ўзялі назвы пальцаў з жывой народнай мовы:
мéзенец; персьцянéц; сярэднік; паказальнік; адзінéц
Адзінец — бо адзін супраць чатырох. Персьцянец — бо на ім носяць пярсьцёнак. Вобразна і запамінальна.
(Для цікаўных: у гаворках ёсьць і такія назвы пальцаў:
1-га — „старшы/тоўсты палец“, „пучка“;
2-га — „указчык“, „ражняк“;
4-га — „паўзьмезяны“, „глухі“, „нямы“, „казінец“;
5-га — „малы“, „карачык“.)