ДЗЕНЬ ГОДНАСЦІ БЕЛАРУСАЎ: ШОСТАЯ ГАДАВІНА ПАДЗЕЙ
9 ЖНІЎНЯ 2020 ГОДА
Ў БЕЛАРУСІ
У нядзелю, 9 жніўня 2026 года, спаўняецца шэсць гадоў з дня прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, адзначаных беспрэцэдэнтнымі фальсіфікацыямі, а таксама мужнасцю і годнасцю беларусаў, якія выйшлі абараняць сваё права на голас, свабоду і будучыню сваёй краіны.
У гэты дзень мы, беларусы Літвы, разам з нашымі сябрамі і ўсімі неабыякавымі, збяромся, каб яшчэ раз паказаць: мы адзіныя, мы памятаем і працягваем змагацца за свабодную, незалежную і дэмакратычную Беларусь.
13:00 — Мітынг на Кафедральнай плошчы (Вільня)
Запрашаем усіх далучыцца да мітынгу, падчас якога выступяць былыя палітычныя вязні, палітыкі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і сябры Беларусі. Разам мы праспяваем песні, якія ўжо шмат гадоў аб’ядноўваюць беларусаў па ўсім свеце.
14:00 — Марш свабоды ад Кафедральнай плошчы да Вахты Святла ля Амбасады Беларусі
Ад Кафедральнай плошчы мы традыцыйным маршам пройдзем да Вахты Святла ля Амбасады Беларусі. Да маршу далучацца нашы бубначы.
15:00 — Хвіліна маўчання каля Вахты Святла
Каля Вахты Святла мы аб’явім хвіліну маўчання ў памяць пра ахвяр дыктатарскага рэжыму і герояў, якія загінулі, абараняючы незалежнасць Украіны.
Просім прыходзіць на мерапрыемствы з нацыянальнай сімволікай і беларускімі сцягамі.
Жыве Беларусь!
Нядзеля 9 жніўня
13:00
Кафедральная плошча