POLYN з Чарапко-Самахвалавым выпусціў меланхалічны сінгл на беларускай мове кліп да яго”Ранак” анан…

POLYN з Чарапко-Самахвалавым выпусціў меланхалічны сінгл на беларускай мове кліп да яго

“Ранак” анансуе выхад новага альбома каманды (які ўжо часткова гатовы) і канцэрты ў Вільні (28 траўня) і Варшаве (29 траўня).

“Усю ноч не спаў, чакаў”, — напісаў Чарапко ў сацсетках.

POLYN — праект музыкаў гурта Port Mone Аляксея Ванчука, Сяргея Краўчанкі і Іллі Чарапко-Самахвалава — лідара гурта “Петля Пристрастия”, які музыка пакінуў летась. Мэта POLYN — адыход ад авангарду і пост-панку ў бок поп-музыкі.

У новым альбоме да POLYN далучыўся Ілля Церашчук. Відэашэраг да кліпа стварыла Маргарыта Цехановіч.

https://www.youtube.com/watch?v=of2pIbqI52I