Гурт Іrdorath апублікаваў новы альбом “Bestiarium”
“Праца, у якой поўна сімвалізму, спрадвечнага беларускага фэнтэзі і яскравых вобразаў. Аўтэнтычны бестыярый з фантастычнымі істотамі, балючымі ўспамінамі і магутнымі хукаміі”, — інтрыгуе журналіст, аўтар ютуб-канала “Міністэрства Сепультуры” Аляксандр Чарнуха.
Альбом пачаў нараджацца яшчэ ў Беларусі — калі музыкі гурта адбывалі пакараннне за ігру на мірных пратэстных маршах 2020 года. Канцэптуальна аформіўся ўжо ў Еўропе — куды гурт перабраўся пасля выезду з Беларусі.
24 красавіка калектыў прадставіць LP у Варшаве, а таксама выступіць з канцэртамі ў Празе, Берліне, Брно, Кракаве і Познані. Пасля гэтагаа каманда бярэ перапынак: лідары Іrdorath — Надзея і Уладзімір Калачы чакаюць дзіця.
Слухаць лонгплэй можна тут: https://open.spotify.com/album/6T9AdFwWrqpPrZn7gRk7rS?si=Qc3Wb-EZR9avEIKmiFeyPQ
А тут — нядаўняе інтэрв’ю Надзеі і Уладзіміра Змітру Лукашуку: https://www.youtube.com/watch?v=hEWdGOVJo14&t=786s