Не пляцоўка для размоў. Інструмент дзеяння«Каардынацыйная рада — гэта інструмент», — кажа чалец Рух…

Не пляцоўка для размоў. Інструмент дзеяння

«Каардынацыйная рада — гэта інструмент», — кажа чалец Руху Воля Анатоль Міхнавец у эфіры Res Publica.

Інструмент сам сабою нічога не вырашае. Усё залежыць ад таго, у чыіх ён руках.

У гісторыі Беларусі такое ўжо было, калі звычайны інструмент станавіўся зброяй. Так косы ў руках Касінераў Каліноўскага сталі сродкам барацьбы за сваю зямлю.

Сёння Беларусь знаходзіцца ў стане гібрыднай акупацыі і патрабуе вызвалення. Каардынацыйная рада можа застацца пляцоўкай для сварак, або стаць інструментам рэальнай барацьбы за Волю Беларусі.

У Руху Воля ёсць людзі, якія ўжо зрабілі гэты выбар – удзельнікі вайны ва Украіне. Мы разумеем, што такое змагацца, а не імітаваць дзейнасць. Таму для нас Каардынацыйная рада гэта не пляцоўка для заяў. Гэта інструмент дзеяння.

Галасуйце за спіс №4 — Рух Воля!
11–17 траўня 2026 года.