“Чарговае забойства чалавека за кратамі… Загінуў яшчэ адзін годны беларус Аляксандр Кулініч.
Колькі іх яшчэ будзе?! Колькі трэба яшчэ смерцяў, здзекаў з вязняў? Здзекаў з Беларусі. Колькі яшчэ будуць працягвацца катаванні? Што яшчэ павінна адбыцца? Захапіўшы ўладу, лукашысты не збіраюцца спыняцца. І таму мы выходзім, каб сказаць:
НЕ КАТАВАННЯМ! НЕ ЗДЗЕКАМ З ЗНЯВОЛЕНЫХ! НЕ ДЫКТАТАРСКАМУ РЭЖЫМУ!
Гэтую “ўладу” трэба спыніць! Свабоду палітвязням!”