Хочаш запусціць свой уласны праект або эфектыўна кіраваць камандай? На трэнінгу ты навучышся вызначаць мэты праекту, выбудоўваць стратэгіі і выкарыстоўваць розныя метадалогіі кіравання праектамі: ад Aglie да класічнага Waterfall.
Вядучы трэнінгу: Віталь Кухарчык – Head of Product Operations у Flo, сертыфікаваны спецыяліст па Scrum з 13-гадовым досведам працы ў IT у галіне кіравання камандамі.
Што чакае цябе на трэнінгу? Асноўныя прынцыпы праектнага кіравання Розныя метадалогіі, у тым ліку Agile і Waterfall Практычныя навыкі вызначэння каштоўнасцяў праекта Каманда: значэнне і ўплыў на вынікі Кіраванне чаканнямі, рызыкамі і ацэнкамі ва ўмовах нявызначанасці
Фармат: Лекцыя + Q&A сесія. 10 слотаў на індывідуальныя сесіі па 30 хвілін. Запісацца можна будзе падчас трэнінгу.
16 красавіка, 18:00 Vilnius, Кампус ЕГУ (Savičiaus g. 17, аўдыторыя 303) + ONLINE Удзел бясплатны, але патрэбна рэгістрацыя