Беларускія каталікі 5-га красавіка адзначаюць Вялікдзень. У Брэсце, Гродне і іншых гарадах уночы пра…

Беларускія каталікі 5-га красавіка адзначаюць Вялікдзень. У Брэсце, Гродне і іншых гарадах уночы прайшлі велікодныя службы.

Вялікдзень — сямейнае свята, калі людзі збіраюцца за святочным сталом. А абавязковая страва на ім — фарбаваныя яйкі. Для дзяцей жа галоўныя сімвалы свята — велікодны трусік і шакаладныя яйкі.

Праваслаўныя хрысціяне 5-га красавіка святкуюць Вербную нядзелю. Іх Вялікдзень прыйдзе праз тыдзень.