FORT RETREAT TENERIFE
Дзень 4Учорашні суботні дзень дзяўчаты правялі спакойна і вельмі прыгожа
Яны даследавалі мясцовыя краявіды, пабывалі на адным з самых прыгожых пляжаў
, атрымалі асалоду ад акіяну і сонца.
А ўвечары аб’ядналіся за сумеснай гатоўкай і дэгустацыяй боршчу
— цёпла, утульна і па-хатняму.
Для нас, як арганізатараў гэтага рэтрыту, вельмі важна, каб у дзяўчат быў прастор для вольнага часу, адпачынку і ўласнага рытму. Каб паміж актыўнасцямі заставалася месца для цішыні, прагулак, размоў і проста жыцця.
Бо менавіта ў такія моманты і адбываецца самае важнае
P.S. Частка дзяўчат вырашыла застацца ананімнай , таму, паважаючы іх рашэнне, мы не публікуем фота і відэа ўсіх удзельніц, а толькі тых, хто даў згоду
Падтрымаць праект і зрабіць свой унёсак можна праз нашу спецыяльную платформу:
https://dapamoga.org/be/donations/retreat-for-political-prisoners
#fortretreattenerife