3 сакавіка 1067 — бітва на Нямізе. Першая згадка Менску ў летапісах. 1861 — у Расейскай імпэрыі скасаванае прыгоннае права. 1878 — У Асманскай імпэрыі ўтворанае аўтаномнае княства Вялікая Баўгарыя. 1918 — падпісаны Берасьцейскі мір паміж Расеяй і Нямеччынай. 1930 — першы эшалён з раскулачанымі сялянамі пайшоў зь Беларусі ў Сібір. 1944 — у Вільні забілі Францішка Аляхновіча. 1991 — на рэфэрэндуме ў Латвіі 75% выбарцаў прагаласавалі за незалежнасьць ад СССР, у Эстоніі — 78%. 2023 — абвясьцілі прысуд Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Ўладзю Лабковічу.
Нарадзіліся: Аляксандар Бэл, Лявон Заяц, Герасім Якушка, Уладзімер Кавалёнак, Павал Жук.
У памяці: Валенці Швыкоўскі, Мікола Равенскі, Глеб Глебаў, Уладзімер Базан, Вітольд Карпыза, Надзея Дземідовіч.