Стыпендыяльная праграма Vitali Silitski Fellowship 2026 ад Цэнтр новых ідэй | #анлайн + #Варшава, #П…

Стыпендыяльная праграма Vitali Silitski Fellowship 2026 ад Цэнтр новых ідэй | #анлайн + #Варшава, #Польшча

Гэта двухмесячная стыпендыяльная праграма для беларускіх даследчыкаў і даследчыц, якія хочуць працаваць з ідэямі, што працягваюць і развіваюць інтэлектуальную спадчыну выбітнага беларускага палітолага Віталя Сіліцкага.


◉ Для каго: беларусы і беларускі да 35 гадоў; прадстаўнікі/-цы акадэмічнай сферы, бізнесу, грамадзянскай супольнасці, медыяў; жывуць у ЕС або краінах Усходняга партнёрства (акрамя Беларусі), маюць доступ да рынку працы і банкаўскі рахунак; валодаюць англійскай на ўзроўні, дастатковым для дыскусій; не ўваходзілі ў пастаянную каманду ЦНІ.

*⃣Адукацыйная анлайн-частка адкрыта для ўсіх беларус/ак незалежна ад краіны пражывання.


Фармат праграмы:
• Адукацыйная анлайн-частка Future Ideas School: 13-25 сакавіка 2026. Спікеры і спікеркі: James Nixey, Michael McFaul, Hillary Briffa, Рыгор Астапеня, Антон Раднянкоў, Дар’я Урбан, Леся Руднік.
• Афлайн-частка і фінальны пітчынг: 26-29 сакавіка 2026, Варшава (лагістыка пакрываецца)
• 2-месячная анлайн-стажыроўка: 6 красавіка – 5 чэрвеня 2026.

Прапануецца:
• Стажыроўка ў даследчай камандзе ЦНІ
• Стыпендыя да 2000 EUR (брута)
• Ментарская падтрымка
• Публікацыя аналітычнага артыкула (да 2000 слоў) на сайце ЦНІ.

Трэба быць гатовым/-ай удзельнічаць ва ўсіх этапах і падрыхтаваць аналітычны матэрыял да 6 чэрвеня 2026.

Ддл: 10 сакавіка, 23:59 (Мінск).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!