Напад Расіі на Украіну чатыры гады таму паказаў крохкасць нашага светаўладкавання.
Выявілася, што ўлады дэмакратычных краін занадта нерашучыя, раз’яднаныя і слабыя, каб сваечасова дапамагчы ахвяры агрэсіі — Украіне.
Лічым, што для захавання нашай цывілізацыі палітыкам дэмакратычных краін трэба больш кіравацца маральнымі прынцыпамі, а таксама стварыць сістэму супрацьстаяння вар’ятам ва ўладзе.
Украіна вядзе айчынную вайну, бо абараняе свае суверэнітэт і тэрыторыю. Расія — агрэсар і акупант.
Усім сэрцам жадаем перамогі Украіне, а пуціну — паразы!
©Суполка беларускіх пенсіянерак “Вязаныя берэты”#МыРазам