Вэбінар «Журналіст у эпіцэнтры траўмы: інструменты самазахавання»→ Практычная сустрэча пра тое, як п…

Вэбінар «Журналіст у эпіцэнтры траўмы: інструменты самазахавання»

→ Практычная сустрэча пра тое, як праца ў полі траўмы ўплывае на журналістаў і журналістак, і якія інструменты дапамагаюць захоўваць сябе ў прафесіі. Для медыяпрафесіяналаў/-к, якія працуюць з тэмамі гвалту, рэпрэсій, вайны і чалавечага болю.
Арганізатары: нямецкая НКА dekoder і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

◉ Калі: 5 сакавіка, 17:00-19:30 Варшава | 18:00-20:30 Вільнюс | 19:00-21:30 Мінск.

Праграма:
• Што такое траўма сведкі і прафесійны перагруз
• Дзе праходзіць мяжа прафесійнай адказнасці
• Як не «забіраць» чужы боль з сабой
• Як падрыхтавацца да складаных размоваў
• Што дапамагае заставацца ў прафесіі на доўгую дыстанцыю.

◉ Фармат: практычныя інструменты самазахавання + кароткія інтэрактыўныя заданні + прастора для рэфлексіі.

◉ Спікерка: беларуская журналістка з больш як 5-гадовым досведам працы з траўматычнымі тэмамі, трэнерка па супрацьдзеянні выгаранню.

Ддл: 4 сакавіка, 17:00 (Вільнюс).
Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!