Напад Расіі на Украіну паказаў крохкасць дэмакратычных уладаў і неабходнасць маральных прынцыпаў

Вольны Захад інфа

Напад Расіі на Украіну чатыры гады таму паказаў крохкасць нашага светаўладкавання.
Выявілася, што ўлады дэмакратычных краін занадта нерашучыя, раз’яднаныя і слабыя, каб  сваечасова дапамагчы ахвяры агрэсіі — Украіне.

Лічым, што для захавання нашай цывілізацыі палітыкам дэмакратычных краін трэба больш кіравацца  маральнымі прынцыпамі, а таксама стварыць сістэму супрацьстаяння вар’ятам ва ўладзе.

Украіна вядзе айчынную вайну, бо абараняе свае суверэнітэт і тэрыторыю. Расія — агрэсар і акупант.
Усім сэрцам жадаем перамогі Украіне, а пуціну — паразы!

©Суполка беларускіх пенсіянерак “Вязаныя берэты”

#МыРазам