Беларусы Шчэціна сабраліся ў нядзелю на акцыю ў падтрымку палітзняволеных, колькасць якіх у Беларус…

Беларусы Шчэціна сабраліся ў нядзелю на акцыю ў падтрымку палітзняволеных, колькасць якіх у Беларусі, нягледзячы на “памілаванні” увесь час павялічваецца.

А і тыя, хто не ў турме – адчуваюць сябе ў роднай краіне як зняволеныя, пазбаўленыя свабоды ды годнасьці. Яны працуюць, плацяць падаткі, выхоўваюць дзяцей, дбаюць пра сваё здароўе і выгляд. Але сіняпаламу “гісторыку” ўсё ня так: то яму святло ліхтароў уначы перашкаджае, таму трэба патушыць (навошта было АЭС будаваць, калі “эканоміць трэба”?); а то жанчыны павінны не пра знешнасць дбаць, а снег убіраць (“красаўцы” мабыць ужо ня здольныя). 

Ды толькі скончыць гэты “гісторык” так, як кожны дыктатар: у поўнай адзіноце. І добра яшчэ, калі гэта будзе адзінота ў камфартабельнай камеры. А не на слупе  ліхтара. 

Жыве Беларусь!

#МыРазам