Конкурс міні-грантаў на публічныя навуковыя мерапрыемствы ад Scholars for Belarus
→ Scholars for Belarus by akno e.V. запрашае падаваць заяўкі на конкурс міні-грантаў на правядзенне публічных навуковых мерапрыемстваў з удзелам беларускіх навукоўцаў: канферэнцый, семінараў, круглых сталоў, панэльных дыскусій, варкшопаў і інш.
◉ Для каго: арганізатары і арганізатаркі публічных навуковых мерапрыемстваў (без тэматычных абмежаванняў). ◉ Фармат мерапрыемстваў: афлайн або гібрыдны (перавага). ◉ Тэрмін рэалізацыі: усе мерапрыемствы павінны адбыцца да 31 кастрычніка 2026.
Прапануецца: • Максімальны бюджэт заяўкі да 7000 EUR.