Віншуем! Пра вас ужо напісалі ў падручніках! Так, пра вас – тых, хто выходзілі на пратэсты ў 2020 го…

Віншуем! Пра вас ужо напісалі ў падручніках! Так, пра вас – тых, хто выходзілі на пратэсты ў 2020 годзе.

І ў гэтых падручніках няма ані слова, што мэтай вашага пратэсту былі праўда, справядлівасць і спыненне гвалту. Вы там усяго толькі адны з удзельнікаў мяцяжу, якія хацелі разваліць краіну.

І гэтую «праўду» сёння вывучаюць дзеці ў школах.

У аўдыёматэрыяле «Меркаванне *Сумленных людзей» мы расказваем, якія крокі можна зрабіць, каб такая «праўда» не перамагла і нашы дзеці ведалі, чаго мы хацелі ў 2020 годзе і за што змагаемся сёння.

Слухайце нас на папулярных аўдыёплатформах YouTube, Spotify, Apple Podcasts, Castbox і Soundcloud.
Перапісванне гісторыі: як рэжым Лукашэнкі сцірае памяць пра 2020 год і што рабіць грамадству

Беларускі рэжым актыўна ўзяўся за тое, каб перапісваць гісторыю 2020 года пад сябе. І калі не паспяшацца, нашы дзеці і ўнукі будуць вывучаць у школах, як у гэты перыяд іхныя бацькі ды бабулі з дзядулямі «расшатвалі» краіну, імкнучыся «здаць» яе замежным дзяржавам.…