Два конкурсы для маладых дызайнераў/-к Fashion Event Dotek 2026 | #Злін, #Чэхія→ 14-ы выпуск Fashio…

Два конкурсы для маладых дызайнераў/-к Fashion Event Dotek 2026 | #Злін, #Чэхія

→ 14-ы выпуск Fashion Event Dotek адбудзецца 21 сакавіка 2026. Тэма года — FRAGMENTY / ФРАГМЕНТЫ.
Праект падтрымлівае маладых дызайнераў/-к і збірае сродкі для Alliance of Women with Breast Cancer.

1⃣ Магчымасць паказаць сваю калекцыю на подыўме Fashion Event Dotek

Для каго: студэнты і студэнткі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых установаў з Еўропы, якія вучацца на fashion дызайне; тыя, хто мае практычны досвед у дызайне адзення (portfolio) і хто яшчэ ніколі не ўдзельнічаў у Fashion Event Dotek.

Патрабуецца:
– Калекцыя 5-7 вобразаў, у адпаведнасці з тэмай Fragmenty
– Анатацыя калекцыі
– Музычная ідэя для паказа
– Скетчы, мудборды, фота працэсу
– Калекцыя можа быць у працэсе стварэння.

*⃣ Дызайнеры/-кі мусяць перадаць 1 мадэль у дабрачынны аўкцыён.


2⃣ Можна падаць любы творчы прадукт на аўкцыён і прэзентаваць сваю працу ў межах падзеі

Для каго: #дызайнеры/-кі і #творцы з Еўропы.

Можна падаваць: адзенне, абутак, аксэсуары, фатаграфію, графіку, аб’екты, шкло, прадметны дызайн.
Праца не абавязкова павінна адпавядаць тэме Fragmenty.

Прадмет будзе паказаны ў:

– Шоўруме аўкцыёну
– Каталогу Fashion Event Dotek
– Сацыяльных сетках праекта.

*⃣Дызайнер/-ка не атрымлівае аплаты.

Ддл: 4 студзеня 2026.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!