ВЫСТАВА “ДРУГАЯ РАСІЯ: МЕМАРЫЯЛ”Заўтра, у сераду 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, у лі…

ВЫСТАВА “ДРУГАЯ РАСІЯ: МЕМАРЫЯЛ”

Заўтра, у сераду 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, у літоўскім Сейме адкрыецца выстава пра расійскі «Мемарыял» — ад памяці пра ГУЛАГ да супраціву сучаснаму рэжыму

На выставе «Другая Расія: Мемарыял» будзе:

• экспазіцыя з 10 стендаў распавядае пра бесперапынную 35-гадовую дзейнасць «Мемарыяла» (на літоўскай мове, з перакладам для міжнароднай аўдыторыі);

• кнігі і зборнікі дакументаў, выдадзеныя «Мемарыялам» у розныя гады;

• экспазіцыя «ГУЛАГ. Гісторыя аднаго лагера» прысвечана калоніі «Перм-36» (1946–1987). Сярод яе зняволеных — першы старшыня «Мемарыяла» Сяргей Кавалёў, літоўскі дысідэнт Балiс Гаяускас і ўкраінскі паэт Васіль Стус. Выставу падрыхтаваў музей «Перм-36» (Расія), а яе літоўскую версію — Музей акупацый і барацьбы за свабоду;

«Галасы вайны»: мультымедыйная інсталяцыя з відэасведчаннямі ўкраінцаў, якія перажылі акупацыю (з літоўскімі субтытрамі).

Экспазіцыя прадстаўлена на літоўскай мове; пераклады на ўкраінскую, англійскую, нямецкую, польскую, беларускую і рускую мовы даступныя ў друкаваных матэрыялах і па QR-коду.

15 снежня а 14:00 адбудзецца афіцыйнае адкрыццё.

У ім возьмуць удзел:

— член Сейма Эмануэліс Зінгерыc,

— генеральны дырэктар Цэнтра даследавання генацыду і рэзістэнцыі жыхароў Літвы Арунас Бубніс,

— дырэктар Музея акупацый і барацьбы за свабоду Рамуне Дряучюнайце,

— старшыня праўлення «Мемарыяла-Вільнюс» Сяргей Крывенко.

З 15:00 да 17:00 запланаваныя дыскусіі.