Уладзімір Вялічкін: «Твая ўласная свабода ўмоўная, калі побач топчуць правы іншых»
Нядаўна былі абраныя лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды». Сярод іх — праваабаронца УладзімірВялічкін. Уладзімір — кіраўнік брэсцкай філіі «Вясны», назіральнік за выбарамі, з 1994 па 2010 год быў сябрам БНФ «Адраджэнне».
Вашай увазе размова са спадаром Уладзімірам.
«Сёння мы маем вайну. І пачалася яна не ў 2022-м, а ў 2020-м – у Беларусі. Гэта вайна рэжыму з народам. Усе метады баявых дзеянняў ужываюцца супраць грамадзян. Грымелі стрэлы, ляцелі гранаты, былі параненыя, была прапаганда. А яна працуе як зброя».