Учора ў Вільні — цёплы і шчыры вечар з Змітром Бартосікам!
14 лістапада ў легендарным пабе Alaus Namai прайшоў творчы вечар барда, пісьменніка і журналіста Змітра Бартосіка — менавіта ў яго дзень нараджэння. Атмасфера была па-сапраўднаму хатняя: рамансы, балады і песні на вершы Вярцінскага, Высоцкага і Акуджавы, пераклады Рыгора Барадуліна і, вядома, уласныя творы Змітра — у тым ліку з «віленскага цыклу».
Асобны момант вечара — віншаванне ад журналіста і пісьменніка Алега Груздзіловіча, які падараваў Бартосіку ўласную карціну і прачытаў прысвечаны яму верш.
Каля 30 чалавек сабраліся, каб падтрымаць, павіншаваць і проста правесці гэты вечар разам. Дзякуй усім, хто прыйшоў, і асаблівая падзяка — Сяргею Космасу, Змітру і Таццяне за цудоўную музыку і прысутнасць.
Дзякуй пабу Alaus Namai за пляцоўку і гасціннасць!
А ўжо сёння, 15 лістапада, у 19:30 — яшчэ адна сустрэча са Змітром Бартосікам, літаратурная, у Беларускім замку (Naujoji Riovonių 10).
Rock Center Vilnius — трымаем культурны рытм!