Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў
23-гадовы Сяргей Міронаў у 2020 годзе працаваў на «Інтэграле» і нечакана для сябе самога стаў героем інтэрнэт-мемаў, калі пасля затрымання на адным з маршаў сілавікі запісалі з ім відэа.
Падчас здымак хлопец не стушаваўся і арыгінальна саскочыў з пытанняў супрацоўніцы міліцыі: назваў забастоўкі «хлопатным дзельцам» і параіў усім беларусам кідаць курыць, каб мець магчымасць бегаць ва ўсю моц.