Добрага ранку, Беларусы! #МоўнаяСерада вітае ўсіх удзельнікаў чата! Сёння размаўляем па-беларуску!Па…

Добрага ранку, Беларусы!
#МоўнаяСерада вітае ўсіх удзельнікаў чата! Сёння размаўляем па-беларуску!

Пачнем раніцу з цытаты сучаснага беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча:
Я згодны з тым, што беларуская рэвалюцыя ператварыла беларускі народ у нацыю. Я быў жывым сьведкам і непасрэдным удзельнікам падзей жніўня і восені 2020-га ў Менску, я бачыў, як на маіх вачах і пры маім удзеле адбываецца наша рэвалюцыя годнасьці. Людзі адчулі сябе Людзьмі. Грамадзянамі, эўрапейцамі, вартымі павагі. Беларусамі — са сваёй мовай і культурай, з жаданьнем жыць і будаваць сваё дзеля будучыні. Прыгожымі, разумнымі, працавітымі людзьмі, якім дзесяцігодзьдзямі расказвалі, што яны ніхто і зваць іх ніяк. І вось час годнасьці, час пазытыўнай самаідэнтыфікацыі нарэшце прыйшоў.

А таксама, каб наладзіцца на мову, паглядзіце, як саліст групы “Дразды” з душойчытае выдатны верш пра мову.

https://www.youtube.com/watch?v=dLOfh5uui5k&ab_channel=%D0%93%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0

Віталь Карпанаў чытае верш Пімена Панчанкі «Родная мова»

Віталь Карпанаў, лідар гурта «Дразды», чытае верш Пімена Панчанкі «Родная мова».

Заклікаем і вас чытаць улюбёныя вершы па-беларуску.

Далучайцеся да флэшмобу, публікуйце відэа з хэштэгам #годныявершы ў сваіх сацсетках. Расказвайце пра флэшоб сваім сябрам…