Погляд знутры.”Сустрэчу Святланы Ціханоўскай з беларусамі ў Лондане арганізавала Народная амбасада. …

Погляд знутры.

“Сустрэчу Святланы Ціханоўскай з беларусамі ў Лондане арганізавала Народная амбасада. Адбылася доўгая размова з удзельнікамі, пасля якой яны адправіліся ў Сэнт-Джеймс парк (after party) – усе вельмі ўражаныя сустрэчай са Святланай. Яна – вельмі цёплая, сапраўдная і шчырая жанчына.

Святлана заклікала:
«Пішыце лісты зняволеным, ахвяруйце, колькі можаце, іх сем’ям і ініцыятывам, якія дапамагаюць пратэсту. Рабіце гэтую дапамогу рэгулярнай і заклікайце сяброў, калег і знаёмых рабіць тое ж самае.»

Спачатку фармат сустрэчы планаваўся open air, аднак паліцыя і служба бяспекі не дазволілі, каб пазбегнуць любых правакацыяў з боку расейскіх спецслужбаў і інш. Было пару правакатараў, тая ж Вера Хортан, аднак гэта ніяк у цэлым не паўплывала на настрой. Усё было арганізавана на вельмі высокім узроўні.

Нашы дзяўчаты вельмі хочуць прыехаць у вольную Беларусь, але зараз для іх гэта немагчыма – засвечаныя па поўнай

@mog_drive_chat