“Пачатак ХІ стагоддзя. Масквы не было, Варшавы не было, Вільні не было, Рыгі не было, Берліна не был…

Пачатак ХІ стагоддзя. Масквы не было, Варшавы не было, Вільні не было, Рыгі не было, Берліна не было… беларусы ў Менску сядзяць і гуляюць у шахматы.

Гэты ўнікальны шахматны конь пачатку ХІ стагоддзя, зроблены з рога лася, быў знойдзены ў Менску на Менцы ў 1975 годзе на раскопках Георгія Штыхава.
Гэта – самая старая ва Усходняй Еўропе шахматная фігура. Арыгінал – 3 сантыметры, а ўчора на замчышчы з’явілася і павялічаная копія (аўтарства Ігара Засімовіча) – для фота і для гонару” – піша Глеб Лабадзенка.
Крыніца: Historyja

@mog_drive_chat