Так заяўляюць беларускія добраахвотнікі ва Украіне і заклікаюць дэмакратычныя сілы і беларусаў рыхтавацца да вызвольнай вайны.
Пра тое, што Беларусь будзе ўцягнутая ў вайну Расеі з Украінай гэта днямі заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Самапрызначаны кіраўнік Беларусі Лукашэнка неаднаразова заявіў, што Беларусь рыхтуецца да вайны.
Ёсць усе падставы гэтым заявам верыць, перакананы Мікіта Забуга – старшыня Часовай вайсковай камісіі Беларускай вызвольнай арміі і старшыня камісіі ў пытаннях бяспекі КР Генадзь Манько.