Віцэ-спікер КР Павал Мар’еўскі (фракцыя Еўрапейскі выбар) і старшыня Камісіі КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы Аляксандр Клачко (фракцыя Воля) далі інтэрв’ю праекту FOCUS / Are We Europe. Ён прысвечаны «забытай» гісторыі змагароў за правы чалавека ў Еўразвязе — людзей, чый голас занадта часта застаецца не пачутым.
Гэта частка вялікага мультымедыйнага даследаваньня: 28 гісторый з 19 краін, якія паказваюць, як Хартыя асноўных правоў Еўразвяза сапраўды (ці толькі фармальна) уплывае на жыцьцё людзей.
У артыкуле:
як у Еўропе правы могуць існаваць «на паперы», але не ў рэальнасьці;
чаму важна ведаць пра лёсы тых, чые правы парушаныя;
як беларускі досвед можа дапамагчы Еўропе ў часы напружанасьці паміж Расеяй і Захадам.