Адукацыйны праект у АнсіУжо другі года запар, беларусы рэгіёнаў Савой у Францыі здзейснілі навучаль…
27.09.2025Беларусы Замежжа

Адукацыйны праект у Ансі
Ужо другі года запар, беларусы рэгіёнаў Савой у Францыі здзейснілі навучальна-творчы праект дзякуючы даследчым напрацоўкам Этнатрадыцыі, Вольгі Дземкі, Кацярыны Ваданосавай і ў партнёрстве з прафесійным ліцэем Самэлье ў Ансі.
У межах падрыхтоўкі да дэфіле падчас Дня Салідарнасці, які адбудзецца 15 лістапада, для групы студэнтаў курсу “Тэатральныя прафесіі опцыя тэхнік адзення” і дзвух груп курсу “Прафесіі стварэння адзення” былі праведзены заняткі па традыцыйным Беларускім строі, якія ўключалі тэарэтычную частку па гісторыі і асаблівасцях Беларускіх строяў розных рэгіёнаў нашай краіны і практычную частку па крою, шыццю, вышыўцы і нават па пляценню гарлячак.
Мы вельмі ўдзячныя Традыцыі, Вользе і Кацярыне за тэарэтычныя напрацоўкі, кіраўніцтву і настаўнікам ліцэя, а таксама мэрыі горада Ансі за плённае супрацоўніцтва і спадзяемся сустрэцца для новых праектаў.
Мы былі вельмі радыя распавесці пра нашую неймаверна багатую і прыгожую культуру
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну