Поўны “Гарадзец”. Лукашэнка незадаволены станам справаў у саўгасе на Магілёўшчыне, які ён узначальваў 38 гадоў таму — перад тым, як пайсці ў дэпутаты Вярхоўнага савета.
“Тут ёсць магчымасць, каб мець добрую гаспадарку”, — кажа ён сёння. І загадвае да вясны навесці ў “Гарадцы” ідэальны парадак.
Што апошнія 40 гадоў перашкаджала арганізаваць тут добрую гаспадарку? Пытанне зусім не рытарычнае. А цяперашні “Гарадзец” — гэта метафара ўсёй Беларусі.