Украіна мае легітымнае права на вызваленне, але рэальны пераход залежыць ад сітуацыі ў краіне

Канал Шукаем Беларусаў #Навіны_суполак #Палітыка

Украіна будзе мець на гэта легітымнае права, тым больш, што новая ўлада будзе йм абавязана.

Добра, калі сыстэма распадзецца без маштабных баявых дзеяньняў, праз уцекі Лукашэнкі і ўтварэньне агульнага нацыянальнага пераходнага камітэту без поўнамашьабнай вайны. Можна тады спадзявацца на хуткі і спакойны пераход краіны да рэформаў.

Калі ўсе ж будуць даволі вялікія страты, гуманітарны крызіс, эканамічныя праблемы, то і ўзьнікнуць сур’езныя праблемы з дзяржаўным кіраваньнем і стабілізацыяй краіны. Пры гэтым не трэба забывацца пра той хаос, які пачнецца ў Расеі, што магчыма прывядзе да хвалі эміграцыі, злачынстваў, крыміналу, які пальецца з усходу, што патрабуе закрыцьця мяжы і яе ахову на ўсей працягласьці з Расеяй. Ды і ў любым выпадку закрыцьце мяжы неабходна для захаваньня бясьпекі.

З таго, што я бачу, уяўленьне дэмакратычнай супольнасьці пра вызваленьне, гэта як блакітная мара. Прылет цудоўнага, добрага, шчырага чараўніка, што адным словам зьменіць стан рэчаў, асабліва ў кантэксьце вайны.
Згодна з такімі марамі, дзейсная эліта разбяжыцца, Качанава, ці нехта іншы вынясуць і аддадуць прадстаўнікам апазыцыі ключы, ад пульта кіраваньня. Усе застаецца ў норме, ніякай турбулентнасьці, дзяржава сама па сабе працуе бездакорна, бясьпека гарантаваная, як і паток грошаў з Захаду. Зьмяняецца толькі пэрсаналіі, з поўным захаваньнем кантролю і кіраванасьці.

Я асабіста такіх падзей ў фармаце рэальнага вызваленьня не ўяўляю. А для рэальнага вызваленьня ў апазыцыі няма ні рэсурсаў, ні сваей інфраструктуры. Апазыцыя сёньня, на жаль, выключна інструмент у палітыцы і стратэгіі іншых краін, якія будуць забясьпечваць перш за ўсе свае нацыянальныя інтарэсы. Гэта рэалізм міжнароднай палітыкі.
Суб’ектнасьць выражаецца ў сіле, мабілізацыйным патэнцыяле і магчымасьцю акрэсьліваць і адстойваць нацыянальныя інтарэсы. Іншымі словамі, суб’ектнасьць сеньня вымяраецца колькасьцю дронаў.