
Праз перарэгістрацыю грэка-каталікі страцілі чвэрць сваіх прыходаў у Беларусі
Яшчэ адзін грэка-каталіцкі прыход не прайшоў перарэгістрацыю – супольнасць Пакрову Найсвяцейшай Багародзіцы ў Воршы.
Прыход збіраўся на набажэнствы ў касцёле святога Язэпа на вуліцы Савецкай. Ён стаў ужо чацвёртай грэка-каталіцкай супольнасцю, якая страціла рэгістрацыю падчас цяперашняй кампаніі перарэгістрацыі рэлігійных арганізацыяў.На момант пачатку працэдуры ў Беларусі дзейнічала 16 грэка-каталіцкіх прыходаў.
Беларуская грэка-каталіцкая царква стала адной з канфесіяў, якія найбольш пацярпелі ад дзяржаўнай палітыкі ў сферы рэгулявання рэлігійнага жыцця.