Запускаем серыю відэалекцый па фандрайзінгу для культурных і творчых праектаў Беларусі

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Хэй-хо! Зараз мы да вас ужо не з тым, куды падавацца. Шок!

Запускаем серыю відэалекцый, якія дапамогуць не вынаходзіць фандрайзінгавую стратэгію наноў перад кожным новым дэдлайнам.

→ Першае пытанне ў фандрайзінгу, падаецца, відавочнае: дзе знайсці грошы?

Але перад тым, як іх шукаць, варта разабрацца з іншым: які спосаб фінансавання сапраўды падыходзіць вашаму праекту — грант , партнёрства з бізнесам , краўдфандынг ці іх камбінацыя?

А калі знойдзеце адказ — зразумець, дзе ваш праект супадае з мэтамі канкрэтнага донара, партнёра ці супольнасці, як паказаць яго каштоўнасць і ўплыў і як расказаць пра гэта зразумелай мовай.

Чакайце відэалекцыі кожны чацвер з 25 чэрвеня па 13 жніўня.

Так-так, пачынаем ужо заўтра, 25 чэрвеня, з лекцыі «Must-have policy-оптыка: як зразумець, наколькі вашы мэты супадаюць з мэтамі донара». Лектарка: Аліна Яблонскі, спецыялістка па грантавым менеджменце, фандрайзінгу і стратэгічным развіцці.

Глядзець курс можна будзе на sekktor.online і learn4belarus.online!

#sekktor_lectures

Адукацыйны курс быў распрацаваны спецыяльна для платформы learn4belarus.online.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!