Чаму батальён Тэрор адасобіўся ад палка імя Кастуся Каліноўскага? Калі сапраўдныя вайскоўцы ідуць у …

Чаму батальён Тэрор адасобіўся ад палка імя Кастуся Каліноўскага?

Калі сапраўдныя вайскоўцы ідуць у палітыку, яны, як правіла, штурмуюць рэзідэнцыю прэзідэнта. Калі штурм паспяховы – улада ў краіне пераходзіць да хунты. Калі ў палітыку ідзе кіраўніцтва ПКК – праводзіцца медыя штурм. Напрыклад, нядаўна ў якасці дэманстрацыі сваіх дасягненняў кіраўніцтва ПКК апублікавала фрагмент відэазапісу з баявой задачы, дзе байцы батальёна Тэрор фарсіруюць раку на Паўднёвым напрамку. Каментары удзельнікаў гэтай аперацыі выдаляліся прэс-службай палка, каб “скрадзеная шапка” не спаліла голавы штабіка.

Мы заўжды лічылі, што беларускія добраахвотнікі павінны прадстаўляюць свой народ не ў кабінетах уладных структур, а на фронце. Таму і настойваем на тым, каб нас не асацыявалі з марадэрамі баявых поспехаў і будучыні беларусаў.

Шляхце гонар – рабам жах!

Зваротная сувязь: @terbat_bot